Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.03.2023

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

      15 сакавіка наша краіна адзначае асаблівае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Ужо ў дашкольным узросце мы знаёмім дзяцей з асноўнымі палажэннямі Канстытуцыі, выхоўваем любоў, павагу і гонар да Радзімы, дзяржаўных сімвалаў, фарміруем пачатковыя прававыя веды, выхоўваем прававую культуру.

        З дзецьмі былі праведзены гутаркі “Правы дзіцяці”, “Канстытуцыя – асноўны закон Рэспублікі Беларусь”. Яны гулялі ў дыдактычныя гульні: “Адгадай права”, “Збяры герб”, “Збяры сцяг Рэспублікі Беларусь”, “Пакажы на карце Беларусь”. Нашы выхаванцы прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Канстытуцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, з праслухоўваннем Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і вынасам Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

        Такія мерапрыемствы сапраўды неацэнныя: яны спрыяюць выхаванню ў дзяцей любові да Радзімы, гонару за яе дасягненні і дапамагаюць вырасціць сапраўдных патрыётаў краіны.