З мэтай развіцця эстэтычных пачуццяў у дзяцей, вобразных уяўленняў і творчасці, замацавання ўменняў вобразна адлюстроўваць у малюнках уражанні ад навакольнага жыцця ў нашым дзіцячым садзе праходзіць выстава творчых работ “Дзівосы восені”. Дзеці адлюстроўвалі ў сваіх малюнках прыгажосць і яркасць асенняй прыроды, роднага краю, паказалі розныя спосабы адлюстравання навакольных з’яў.







