З мэтай выхавання пачуцця патрыятызму і любові да Радзімы ў нашым дзіцячым садзе прайшла музычная забава “Я Радзімай сваёй ганаруся”. Дзеці спявалі беларускія песні, расказвалі вершы пра родны край, танцавалі, спаборнічалі ў конкурсах на лепшага знаўца дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія народныя гульні.



