Пакуль за акном снег і мароз нашы выхаванцы заняліся вельмі займальным і карысным заняткам: яны саджаюць агарод на падаконніку. Дзеці актыўна ўдзельнічаюць у пасадцы цыбулі, ў наступным доглядзе за раслінамі. У выніку дзеці атрымліваюць першыя навыкі вырошчвання раслін сваімі рукамі, даведваюцца аб умовах іх росту. Праца ў прыродзе спрыяе фарміраванню ў дзяцей працавітасці, дапытлівасці і назіральнасці, уменню радавацца вынікам сваёй працы; выхоўвае любоў і беражлівыя адносіны да аб'ектаў прыроды.


