У першы дзень лета адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. 2 чэрвеня 2025г. у нашым дзіцячым садзе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу: гутаркі і дыдактычныя гульні, дзе замацавалі ўяўленні аб правах дзяцей, музычна- фізкультурная забава “Вясёлыя гульні для дружных дзяцей”. У эстафетах, рухавых гульнях выхаванцы паказалі спрыт, знаходлівасць, шпаркасць, кемлівасць.


