З мэтай забеспячэння паспяховай сацыялізацыі, ранняга развіцця дашкольнікаў, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі, задавальнення запытаў бацькоў (законных прадстаўнікоў) у нашай дашкольнай установе арганізавана работа прагулачнай групы на аснове няпоўнага, кароткачасовага знаходжання. Прагулачная група прадугледжвае кароткачасовае знаходжанне дзяцей у функцыянуючай групе ўстановы дашкольнай адукацыі, іх уключэнне ў адукацыйны працэс на перыяд правядзення прагулкі з 10.00 да 12.00. Для дзяцей арганізоўваецца самастойная, рухальная дзейнасць: праводзяцца фізічныя практыкаванні і рухомыя гульні, назіранні, экскурсіі па экалагічнай сцежцы і тэрыторыі дзіцячага сада, арганізуюцца гульні з пяском, індывідуальная работа, а таксама бацькі разам з дзецьмі могуць стаць гледачамі фізкультурных і музычных забаў.