З мэтай фарміравання інклюзіўнай культуры выхаванцы рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання далучыліся да інклюзіўнай эстафеты "Мы разам: розныя - роўныя". З выхаванцамі праведзены гутаркі аб дружбе, гульні "Знайдзі сваю палавінку", "Рознакаляровыя шары", "Падары ўсмешку кожнаму", сумесна з бацькамі стваралі плакат "Разам свет ярчэй".





