Цікавыя заняткі з выхаванцамі праходзяць у аб'яднанні па інтарэсам "Юны эколаг". "Дзе схавалася паветра?", "Якімі свойствамі валодае паветра?" - на такія пытанні шукалі адказ удзельнікі гуртка. Праводячы эксперыменты, дзеці пазнаёміліся з такімі свойствамі паветра як сіла, аб'ём, уменне рухацца і інш.


