З мэтай выхавання ў дзяцей дашкольнага ўзросту пачуцця гонару за Радзіму, за слаўных абаронцаў Айчыны, якія стаяць на варце міру і спакою роднай краіны, 23 лютага ў нашым дзіцячым садзе прайшло мерапрыемства “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць”, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы спявалі песні і чыталі вершы пра абаронцаў, прынялі ўдзел у займальных эстафетах “Пераправа”, “Снайперы”, “Палявая кухня”, “Склад боепрыпасаў” і іншыя, дзе паказалі сваю знаходлівасць, спрыт, хуткасць і кемлівасць. Усе выхаванцы добра падрыхтаваліся да спаборніцтваў, таму кожны ўдзельнік атрымаў заслужаны ганаровы медаль.




