2 красавіка – Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму. Нашы выхаванцы далучыліся да раённай інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Пачуць. Зразумець. Падтрымаць”. З выхаванцамі былі праведзены гутаркі аб асаблівых дзецях “Сонца свеціць усім аднолькава”, “Дзеці дажджу”, “Усе мы розныя, але мы разам!” Дзеці прынялі ўдзел у выставе творчых работ “Запалі гэты свет сінім!”, праведзены фізкультурны вольны час “Калі мы адзіныя - мы непераможныя!”. Для бацькоў выхаванцаў былі прадстаўлены буклеты “Аўтызм: што гэта?”, “Міфы пра аўтызм, у якія не варта верыць”, “Хвароба або геніяльнасць?» і інш.




