У нашым жыцці існуе шмат правіл і законаў. Адно з самых галоўных з іх – выкананне правіл дарожнага руху. Менавіта гэтаму была прысвечана музычна-спартыўная забава “У краіне правіл дарожнага руху”. Прыемным сюрпрызам для дзяцей быў прыход інспектара ДАІ. Разам з ім пад вясёлую мелодыю песні “Аўтобус” дзеці адправіліся ў незвычайнае падарожжа . На станцыі “Пазнавальная” дзеці ўспомнілі пра дарожныя знакі і расказалі пра іх вершы, разгледзелі сітуацыі, якія могуць здарыцца на дарозе з удзелам пешаходаў, адгадвалі загадкі пра транспарт і дарожныя знакі. На станцыі “Спартыўная”- удзельнічалі ў эстафетах “Спрытны шафёр”, “Хуткі трамвайчык”, гулялі ў гульню “Каляровыя аўтамабілі”. На станцыі “Музыкальная” дзеці выканалі песню “Аб правілах дарожнага руху”, пад вясёлую музыку танцавалі танец “Светлафор”.
Час прайшоў незаўважна. Дзеці не толькі замацавалі ўжо наяўныя ў іх веды, але і даведаліся шмат новай інфармацыі.
Хлопчыкі і дзяўчынкі прыйшлі да высновы, што выкананне правіл дарожнага руху –гэта важная ўмова захавання свайго жыцця і здароўя і стварэнне ўмоў для бяспекі іншых удзельнікаў дарожнага руху.







