Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.12.2018

"Чароўны лес"

   "Добры дзень, Зімачка-зіма!".  Такімі словамі пачалася забава "Чароўны лес", якая прайшла ў нашай дашкольнай установе.   У госці да дзяцей прыйшла   Зіма- чараўніца, якую сустрэлі дзеткі зімовымі вершамі і песнямі, адгадалі зімовыя загадкі. Затым Зіма запрасіла дзяцей у захапляючае падарожжа ў зімовы лес. Падарожнічаючы па сцяжынках зімовага лесу, дзеці замацоўвалі ўяўленні пра сезонныя з'явы, пра жыццё раслін і жывёл у гэты халодны час, здзіўляліся сюрпрызам Зімы. У музычных і рухомых гульнях дзеці з задавальненнем дапамагалі лясным жыхарам: вавёрцы - збіраць шышкі і арэхі, разам з зайчыкам - паскакалі, пагрэліся. А мядзведзя вырашылі не будзіць, таму танчылі ціха. З цікавасцю слухалі музыку зімовага лесу, паўтарылі правілы паводзін у лесе.