Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.01.2019

Святы вечар Нараджэння Хрыстова

   Музычная забава, прысвечаная святу Каляд і Нараджэння Хрыстова, адбылася для выхаванцаў нашага садка 10 студзеня. Мэта дадзенага свята - далучэнне дзяцей да народных традыцый і абрадаў, знаёмства дзяцей з каляднымі святамі, гульнямі, песнямі.

    Выхавальнікі распавядалі дзецям пра гісторыю свята, пра тое, чаму на Новы год і Каляды прыбіраюць менавіта ёлку, а не якое-небудзь іншае дрэва. Прапанаваная дзецям інсцэніроўка біблейскага сюжэту, сваёй мэтай садзейнічала разуменню сэнса гэтага свята. Дзеткі даведаліся пра тое, што адбылося болей 2000 гадоў назад у горадзе Віфлееме, аб Богадзіцяці і яго бацьках: Дзеве Марыі і Іосіфу. Аповед суправаджаўся спевам песень пра Нараджэнне Хрыстова ў выкананні выхаванцаў і паказам Каляднага вярцепа.

  Калядная казка скончылася, але свята працягвалася. Вершы, песні, танцы парадавалі ўсіх прысутных. І няхай і ў Вашых сэрцах Нараджэнне Хрыстова запаліць іскрынку шчасця, дабрыні і любові адзін да аднаго!